09.11.2014 / 20:47

Капіталізм па-літоўску: уладальнік Norfa падпрацоўвае грузчыкам 8

Дайнюс Дундуліс, адзін з замых багатых бізнэсоўцаў Літвы і ўладальнік вядомай сеткі крамаў Norfa, часам выконвае функцыі грузчыка або кладаўшчыка, паведамляе Delfi.

Літоўскі партал цытуе прадпрымальніка: «Кожны павінен рабіць сваю справу, але калі работнік не разумее, то нашмат лепш, калі яму паказаць. Замест таго, каб тры гадзіны тлумачыць, можна за пяць хвілін усё паказаць. Так ён нашмат хутчэй зразумее».

Дундуліс вырас у простай сям’і і пачаў займацца гандлем яшчэ ў час службы ў савецкай арміі: прывозіў з Масквы на продаж жаночы абутак і іншыя дэфіцытныя тавары. Выручку ён інвеставаў спачатку ў не менш дэфіцытныя алоўкі і гумкі.

Эксцэнтрычныя паводзіны мільянера не абмяжоўваюцца пагрузачна-разгрузачнымі работамі ва ўласных крамах.

Ва Уцянскім павеце бізнэсовец трымае лецішча, на якім рэгулярна займаецца агародніцтвам:»Лепш думаецца, калі рукі працуюць, лягчэй расслабіцца. Калі працуеш на агародзе, галава вальней. Чым лепш усё абдумаць, тым лепш для кампаніі. У такі час можна саджаць ці палоць бульбу…».

Віленчукі з раздражненнем успрынялі іміджавы артыкул:

«…за 800 літаў ніхто рукі рваць на буржуя не будзе», — пішуць адныя. «На алоўках такі бізнэс не падняць, хай не лічаць за лохаў», — абураюцца іншыя.

***

Зараз сетцы «Norfa» належаць больш за 130 крамаў, у якіх занята 3500 чалавек.

У Беларусі Дундуліс таксама мае справу:

будуе ў Вілейцы фабрыку па перапрацоўцы гародніны і паралельна інвестуе ў развіццё сеткі крам.

Фарыд Беррашэд

0
алекс / Адказаць
09.11.2014 / 21:00
Это не эксцентричность. И это нельзя назвать подрабатывает. А когда руками работаешь голова освежаеться и соображает лучше это правда. Лучший отдых смена деятельности. Сначала одно поделал потом другим занялся. Это нормально. В деревне все так работают. Разве нет?
0
Сымон / Адказаць
09.11.2014 / 21:48
"Капіталізм па-нямецкі": знаёмы немец - домаўладальнік (мае ва ўласнасьці з дзесятак крватэраў і здае іх ў наём), якога сябры завуць "Маўзе" - мышаня, стала працуе дарожным рабочым у фірме. Кажа, пакуль сіла ёсьць, трэ працаваць - грошай многа не бывае.
0
з пушчаў Палесся / Адказаць
09.11.2014 / 22:05
За агародзік - залік. Наш чалавек!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру