Сёння адбудзецца сустрэча дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам, кіраўніцтвам міністэрстваў эканомікі і фінансаў і Нацбанка. Сустрэча пачнецца ў 15.00 у Авальнай зале парламента, паведамляе прэс-служба ніжняй палаты.

Прадстаўнікі ўрада «адкажуць на пытанні парламентарыяў, якія датычацца праектаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, рэспубліканскага бюджэту і Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2015 год», гаворыцца ў паведамленні. 

Як паведаміў на мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка, найбліжэйшым часам ён мае намер правесці нараду па эканамічных пытаннях, на якой будзе заслухана справаздача ўрада аб працы ў гэтым годзе і разгледжаны асноўныя прагнозныя дакументы на 2015 год. 

Мяркуецца, што такая нарада пройдзе 11 лістапада. Яе ўдзельнікі, у прыватнасці, абмяркуюць праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі і праекта бюджэту на 2015 год. Чакаецца, што пасля нарады прагнозныя дакументы будуць дапрацаваныя з улікам даручэнняў прэзідэнта і ў канцы лістапада паступяць на разгляд у парламент. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?