Даходаў з афіцыйных крыніц не маюць 404,4 тысячы чалавек, ці амаль 7% працаздольнага насельніцтва Беларусі.

Такія даныя прыведзены ў кастрычніцкім нумары «Экономического бюллетеня», які выдае Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі. 

Паводле даных балансу працоўных рэсурсаў, якія апублікаваны ў бюлетэні, 212,2 тыс. чалавек адносяцца да асоб, якія не маюць працы, актыўна яе шукаюць і гатовыя працаваць; 37,1 тыс. чалавек прытрымліваюцца меркавання, што не маюць магчымасці знайсці працу. Яшчэ 125,4 тыс. чалавек не назвалі прычыну сваёй незанятасці. У той жа час 29,7 тыс. прытрымліваліся меркавання, што не маюць неабходнасці ці жадання працаваць. 

Такім чынам, робяць выснову ў НДЭІ Мінэканомікі, 404,4 тыс. чалавек (6,8% ад колькасці працоўных рэсурсаў) не маюць афіцыйных даходаў, не зарэгістраваны ў якасці беспрацоўных, не знаходзяцца ў адпачынках па цяжарнасці і родах, па догляду дзяцей, не вучацца ва ўстановах адукацыі, не вядуць хатнюю гаспадарку і не працуюць за межамі краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?