10.11.2014 / 16:33

Памёр генерал Валерый Фралоў: сын знайшоў яго дома нежывым 22

Яму было 67 гадоў. Прычыны смерці пакуль невядомыя.

«Я прыехаў у кватэру ў Мінску і знайшоў яго, ён ляжаў у пакоі. Слядоў гвалтоўнай смерці няма, у доме парадак. У гэты час ён быў адзін у кватэры. Ён павінен быў сёння ехаць у камандзіроўку, у яго а 10 гадзіне цягнік. Напярэдадні я сказаў, што прыеду. Я меркаваў, што ён ужо паехаў, — распавёў карэспандэнту радыё «Свабода» сын палітыка Дзмітрый Фралоў. — Ложак не распраўлены, можа, у душ ішоў. Бачна, што не клаўся спаць. Хутчэй за ўсё, гэта здарылася ўчора».

11 лістапада ў Мінску адбудзецца развітанне з генералам Фраловым (рытуальная зала на вул. Альшэўскага, 12). Пахаваюць яго, імаверна, у Гродне ў сераду.

Валерый Фралоў нарадзіўся 14 жніўня 1947 г. у Мінску. Скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум, Харкаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў, Акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР, Акадэмію кіравання пра Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 

Генерал-маёр. 

У 1964—1966 гг. працаваў зубарэзчыкам на Мінскім аўтамабільным заводзе, у 1970—1993 гг. служыў ва Узброеных Сілах СССР камандзірам танкавых узвода, роты, батальёна, начальнікам штаба і камандзірам танкавага палка, начальнікам штаба мотастралковай дывізіі і камандзірам дывізіі. У 1993–2000 гг. ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь: начальнік штаба армейскага корпуса, камандзір армейскага корпуса. 

У 2000–2004 гг. дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Камісіі па нацыянальнай бяспецы, узначальваў апазіцыйную групу «Рэспубліка».

У БСДП уступіў у 2004 г. У 2006–2009 гг. быў старшынёй Мінскай гарадской арганізацыі БСДП. У сакавіку 2007 – кастрычніку 2010 г. і з 5 чэрвеня 2011 г. намеснік старшыні БСДП. 

Жанаты, трое дзяцей.

Узнагароджаны ордэнамі «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» ІІІ ступені, Прападобнага Сергія Раданежскага і 11 медалямі.

nn.by

0
LMI / Адказаць
10.11.2014 / 16:38
Нечакана. Спачуваньні.
0
Раптоуна / Адказаць
10.11.2014 / 16:42
Неяк раптоуна i падазрона, бо у прэзыдэнских выбарах хацеу удзельнiчаць.
0
Аляксандр / Адказаць
10.11.2014 / 16:57
Вечная памяць. Чалавек які быў на старане праўды. Хацелась б ведаць аб прычыне смерці - бо у Беларусі перад выбарамі ўсякае магчыма. Спачуванні родным і блізкім.
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру