Галоўны рэдактар спартыўных тэлеканалаў «НТВ-Плюс» Васілій Уткін не лічыць, што БАТЭ не дастаткова паспяхова выступае ў Лізе чэмпіёнаў, а таксама распавёў пра сваё стаўленне да Анатоля Капскага і Аляксандра Ермаковіча.

eurosport.ru

eurosport.ru

— Як лічыце, ці хопіць барысаўцам ганьбіцца ў Еўропе і пара б ужо прыкупіць гульцоў ўзроўню Думбія? Сфармавалася ў вас нейкае меркаванне аб уладальніку клуба Анатолю Капскім і Аляксандры Ермаковічы?

— Барысаўчане не ганьбіліся ў Еўропе. Яны прабіліся ў Лігу і гуляюць там, як могуць. Прабіліся ж? У чым ганьба? Няма ганьбы.

Аб меркаваннях: Капскі — таленавіты чалавек, стварыў клуб на роўным месцы. Аб Ермаковічы ў мяне меркавання няма.

— У Беларусі бывалі? Як уражанні?

— У Беларусі я бываў, уражанні даволі ўбогія. Ад Мінска. Горад для танкавых парадаў — шырокія вуліцы незразумела для чаго. Прырода, думаю, куды прыгажэйшая. Але чаго не бачыў, таго не бачыў, — сказаў Уткін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?