У 1947 годзе былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Уінстан Чэрчыль звярнуўся да ЗША з заклікам правесці атамную бамбардзіроўку Масквы, каб абараніць Еўропу ад савецкай экспансіі, сведчаць рассакрэчаныя дакуманты амерыканскага ФБР.

Сваю прапанову прэзідэнту ЗША Гары Трумэну Чэрчыль перадаў праз сенатара-рэспубліканца Стайлза Брыджэса, які знаходзіўся з візітам у Брытаніі, піша dailymail.co.uk.

Чэрчыль лічыў, што толькі знішчыўшы камуністычную вярхушку на чале са Сталіным, можна абараніць Захад. Адзінае ўратаванне для цывілізацыі — абвясціць СССР пагрозай для міру і атакаваць яго,

пісаў палітык, які з 1940 па 1941 гады адзіны супрацьстаяў Гітлеру.

У той час у СССР не было магчымасці абараніцца ад атамнай атакі ці адказаць сваім ядзерным ударам — савецкая бомба была выпрабаваная толькі ў 1949 годзе.

У 1948 годзе СССР заблакаваў любую наземную сувязь Заходняга Берліна са знешнім светам. Амаль цэлы год усе прадукты берлінцам пастаўлялі толькі самалёты авіяцыі ЗША, Вялікабрытаніі і іншых заходніх краінаў.

У 1945 годзе Чэрчыль, які заўсёды быў антыкамуністам, прайграў выбары і сышоў з пасады прэм'ера, аднак зноў стаў на чале ўрада Брытаніі ў 1951-м.

Менавіта яму належыць выраз «жалезная заслона» (1946). Гэты выраз дагэтуль выкарыстоўваецца пры апісанні сітуацыі ў падкантрольных камуністам краінах падчас халоднай вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?