Святкаваннi 90‑годдзя органаў дзяржаўнай бяспекi распачалiся ўшанаваннем дэпутатаў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Памятныя медалi атрымалi Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Вадзiм Папоў, старшыня Пастаяннай камiсii па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублiкi Мiкалай Чаргiнец, намеснiк старшынi Палаты прадстаўнiкоў Сяргей Забалоцец, старшыня Пастаяннай камiсii па мiжнародных справах i сувязях з СНД Валянцiн Сiмiрскi, старшыня Пастаяннай камiсii па нацыянальнай бяспецы Анатоль Белашэўскi i многiя iншыя. Паводле слоў старшынi Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Юрыя Жадобіна, дэпутаты «ўзбройваюць» органы дзяржбяспекi той заканадаўчай базай, без якой iх дзейнасць была б немагчымай.

Цырымонiя ўзнагароджання адбылася ў Iнстытуце нацыянальнай бяспекi — унiкальнай установе, з якой выйшлi, напрыклад, генерал армii Мiкалай Патрушаў, генерал армii Рашыд Нургалiеў, генерал армii Сяргей Iваноў, генерал‑маёр Анатоль Тозiк i iншыя, установе, якая мае 5 факультэтаў, 11 кафедраў, 4 аддзяленнi, сваю вышэйшую атэстацыйную камiсiю i засакрэчаную колькасць навучэнцаў. Iнстытут нацыянальнай бяспекi — адзiная ў нашай краiне ўстанова, якая рыхтуе аператыўных работнiкаў для патрэбаў сiлавых структур Беларусi.

Паводле: Святлана Барысенка, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0