Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 657 «Аб некаторых пытаннях рэканструкцыі жылых дамоў».

Як паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы, указам прадугледжваецца магчымасць надбудовы жылых (нежылых) памяшканняў пры правядзенні капітальнага рамонту рэканструюемага дома і прапануецца схема дзеянняў заказчыкаў (забудоўшчыкаў) і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў пры мансардным будаўніцтве жылля (далей — надбудова памяшканняў).

Надбудова адпаведных сучаснаму якаснаму стандарту памяшканняў у існуючых дамах з’яўляецца адным з напрамкаў ушчыльнення гарадской забудовы і атрымання дадатковых плошчаў. Разам з тым, пры надбудове памяшканняў значна паляпшаецца як знешні выгляд асобнага будынка, так і архітэктурны ансамбль забудовы горада ў цэлым. Пры вырашэнні пытання аб мэтазгоднасці надбудовы памяшканняў улічваюцца ў асноўным горадабудаўнічыя і эканамічныя фактары.

У выніку мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы маюць магчымасць папоўніць бюджэт капітальнага рамонту жыллёвага фонду за кошт адлічэнняў інвестараў і іншых пералічэнняў у адпаведнасці з умовамі аўкцыёнаў, знізіць эксплуатацыйныя выдаткі на ўтрыманне даху, зменшыць энергастраты ў будынку, правесці рамонт або замену знадворных інжынерных сетак, а таксама павялічыць аб’ёмы ўводу новага жылля, знізіўшы пры гэтым сабекошт яго будаўніцтва.

Згодна з указам рэканструкцыя дома шляхам правядзення надбудовы ажыццяўляецца з пісьмовай згоды простай большасці ўласнікаў. Грамадзяне на перыяд рэканструкцыі іх дома вызваляюцца за часовыя нязручнасці пражывання ад плацяжоў за камунальныя паслугі да завяршэння такой рэканструкцыі, а адпаведныя затраты ўскладаюцца на заказчыкаў (забудоўшчыкаў).

Жыхары рэканструюемых дамоў атрымаюць пэўныя перавагі па паляпшэнню тэхнічнага стану дома і ўмоў пражывання ў ім. Так, з удзелам сродкаў інвестараў у гэтых дамах будуць выконвацца цеплавая мадэрнізацыя, праводзіцца рамонт (замена) унутрыдамавых інжынерных сістэм і бягучы рамонт дапаможных памяшканняў, фасадаў, добраўпарадкаванне прылеглай да дома тэрыторыі, замена аконных блокаў, добраўпарадкаванне лоджый, ліфтаў і іншае. Кошт кватэр у такім доме пасля яго рэканструкцыі павялічыцца на другасным рынку за кошт павышэння спажывецкіх якасцей дома на 20‑25 працэнтаў.

Пры надбудове жылых памяшканняў павышанай камфортнасці або нежылых памяшканняў заказчык (забудоўшчык) удзельнічае ў фінансаванні капітальнага рамонту існуючай часткі жылога дома ў памеры, які вызначаецца гарадскімі (раённымі) выканаўчымі камітэтамі, а ў выпадку будаўніцтва жылых памяшканняў тыпавых спажывецкіх якасцей доля ўдзелу забудоўшчыка (заказчыка) не будзе перасягаць 10 працэнтаў ад кошту капітальнага рамонту дома.

Акрамя таго, у адпаведнасці з Указам, права на ажыццяўленне надбудовы жылых памяшканняў тыпавых спажывецкіх якасцей у доме, які падлягае рэканструкцыі, прадастаўляецца па рашэнню гарадскога (раённага) выканаўчага камітэта на бязвыплатнай аснове, а надбудовы жылых памяшканняў павышанай камфортнасці і (або) нежылых памяшканняў — па выніках аўкцыёну. Пераважнае права на ўдзел у долевым будаўніцтве надбудовы памяшканняў тыпавых спажывецкіх якасцей маюць грамадзяне, якія пражываюць у рэканструюемым доме, і ў першую чаргу тыя, хто стаіць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0