Канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што новыя эканамічныя санкцыі супраць Расіі ў сувязі украінскім крызісам пакуль не плануюцца.

Тым не менш, падкрэсліла яна, можа быць пашыраны «чорны спіс» чыноўнікаў, якім будзе забаронены ўезд у краіны Еўрасаюза. У прыватнасці, візавая забарона можа закрануць новаабраных кіраўнікоў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспублік» на ўсходзе Украіны, паведаміла Меркель.

Пры гэтым германскі канцлер заўважыла, што яе турбуе невыкананне пагаднення аб перамір'і, заключанага 5 верасня ў Мінску. «Значная частка мінскіх дамоўленасцей проста не выконваецца», — сказала Ангела Меркель на прэс-канферэнцыі ў Берліне.

Тлумачачы рашэнне не разглядаць пашырэнне санкцый супраць Расіі, кіраўнік урада Германіі заўважыла: «Мы сканцэнтраваны на зіме і на гуманітарнай сітуацыі, а таксама на дасягненні рэальнага перамір'я».

Адначасова Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе папярэдзіла, што сітуацыя на ўсходзе Украіны працягвае пагаршацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?