Максім Гарэцкі ранены. Наш вядомы пісьменнік М.Гарэцкі, якога фатаграфія была надрукаваная ў «НН» №37, ранены ў нагу і цяпер лечыцца ў Вільні ў шпіталі.

«НН». №45. 1914.

Самі з вушамі. У аўторак у міністра інфармацыі Уладзіміра Русакевіча сышліся ўсе 13 кіраўнікоў FM-станцый, каб абмеркаваць гарачае пытанне «75 працэнтаў». Нарада была закрытай, аднак удалося дазнацца, што там адбывалася. Міністр інфармацыі адклаў увядзенне 75-працэнтнай квоты на беларускую музыку на радыё да Новага года.

«НН». №42. 2004.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0