Бюджэт прэзідэнцкіх выбараў 2015 года складзе 100 млрд. рублёў, паведаміла сёння ў Мінску журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

«Па сутнасці, гэта выбарчая кампанія не адносіцца да катэгорыі самых дарагіх. Значна даражэй абходзіцца правядзенне мясцовых выбараў, бо ў іх удзельнічае шмат кандыдатаў», — сказала яна. 

Ярмошына паведаміла, што пры планаванні расходаў на правядзенне прэзідэнцкіх выбараў «заўсёды закладваецца ўдзел прыкладна 15 кандыдатаў». «Я не думаю, што іх будзе больш, бо пераадолець бар'ер з подпісаў (100 тыс) вельмі цяжка», — сказала яна. 

Нагадаем, бюджэт папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў 2010 годзе, склаў 37,7 млрд. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?