Новы прадмет «Асновы славянскай культуры» можа з’явіцца ў школьнай праграме. З такой прапановай літаратуразнаўцы і філосафы звярнуліся ў Міністэрства адукацыі і парламент, паведамляе тэлеканал СТВ.

На думку навукоўцаў, новы прадмет будзе спрыяць глыбокаму разуменню ў падрастаючага пакалення культурных вытокаў і гісторыі, а таксама спрыяць яднанню славянскіх народаў. У Міністэрстве адукацыі пакуль не каментуюць гэтую ініцыятыву.

А ў парламенце пра такі прадмет даведаліся ад Еўрарадыё. Старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова‑тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч кажа, што нічога не чуў пра такую ініцыятыву.

«У Палату прадстаўнікоў такая прапанова не паступала адназначна, і я з ёй пакуль не займаўся. Для мяне гэта тэма новая, я першы раз пра гэта чую. «Асновы славянскай культуры»… Мне здаецца не патрэбна выкладаць такі прадмет у школах… У кожным разе, неабходна вельмі ўдумліва падыходзіць да такіх прапаноў».

Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0