У Беларусі прынята рашэнне пра перанос працоўных дзён у 2015 годзе.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 10 лістапада 2014 г №1060, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Нагадаем пры гэтым, што ў снежні працоўны дзень 26 снежня, пятніца, пераносіцца на 20 снежня, суботу.

Такім чынам у снежні мы будзем адпачываць 4 дні запар - 25, 26, 27, 28 снежня.

Працоўныя дні ў 2015 г. пераносяцца наступным чынам: з пятніцы 2 студзеня на суботу 10 студзеня.

Такім чынам, беларусы будуць адпачываць чатыры дні запар — 1, 2, 3, 4 студзеня. 5 і 6 студзеня — працоўныя дні, а затым зноў выхадны — 7 студзеня.

Акрамя таго, працоўны дзень з панядзелка 20 красавіка (Радаўніца — 21 красавіка, аўторак) пераносіцца на суботу 25 красавіка.

Арганізацыям дадзена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос працоўных дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?