У кастрычніку насельніцтва купіла замежнай валюты на 944,8 млн. даляраў, прадало 851,1 млн. даляраў, сведчаць даныя Нацыянальнага банка. 

Такім чынам, у кастрычніку чыстая купля (перавышэнне аб'ёму попыту над прапановай) насельніцтвам замежнай валюты склала $93,7 млн. 

Варта адзначыць, што ў параўнанні з вераснем купля насельніцтвам замежнай валюты вырасла ў кастрычніку на 82 млн. даляраў, у той час як аб'ём продажу скараціўся на 45,2 млн. даляраў. 

Як вынік, калі ў верасні насельніцтва з'яўлялася чыстым прадаўцом замежнай валюты (прадавала больш, чым купляла), то ў кастрычніку — чыстым пакупніком. 

Да ліпеня насельніцтва амаль усю першую палову года выступала чыстым пакупніком на валютным рынку — набывала валюты больш, чым прадавала. 

Зніжэнне попыту на замежную валюту з боку насельніцтва ў летнія месяцы эксперты тлумачылі паступленнем у краіну крэдытных рэсурсаў на падтрыманне золатавалютных рэзерваў, што дазволіла знізіць узровень дэвальвацыйных чаканняў у грамадстве. 

Нагадаем, у канцы мая пасля падпісання Беларуссю Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе Расія выдзеліла краіне крэдыт на 2 млрд. даляраў. 

Разам з тым, восенню попыт на замежную валюту з боку насельніцтва зноў стаў узрастаць. Як паведамлялася раней, у верасні ў параўнанні са жніўнем попыт насельніцтва на замежную валюту вырас на 75,1 млн. даляраў, і ў кастрычніку тэндэнцыя павелічэння аб'ёму куплі замежнай валюты фізічнымі асобамі прадоўжылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?