Кіраўнік Нацбанка Украіны Валерыя Гонтарава заявіла, што амерыканскі фінансіст Джордж Сорас заняўся пошукам сродкаў для Украіны.

Пра гэта яна сказала ў эфіры «Першага нацыянальнага».

«Я чалец камітэта рэформаў, і мы пішам — у мяне ёсць каманда валанцёраў — «праграму Маршала». Нядаўна я яе прэзентавала асабіста спадару Сораса. У яго яна выклікае цікавасць. Мы чакаем, што нам пад яе дадуць грошы. Ён збірае спонсарскую канферэнцыю, асабіста ён», — заявіла банкір.

Варта адзначыць, што ў канцы кастрычніка Сорас апублікаваў калонку ў часопісе New York Review of Books, у якой заклікаў МВФ павялічыць памер дапамогі для Украіны. Паводле яго ацэнак, Украіне трэба 20 мільярдаў даляраў.

Сорас — адзін з самых багатых людзей у свеце. Яго маёмасць, па ацэнцы Bloomberg, складае 26,1 мільярда даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?