12.11.2014 / 14:20

Ярмошына: Сумленнасць выбараў вызначаецца нормамі маралі 7

«Сумленнасць выбараў не залежыць ад дакументаў, якія рэгламентуюць дзейнасць назіральнікаў, яна вызначаецца перадусім нормамі маралі»,

— заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, адказваючы 12 лістапада на пытанні журналістаў у Мінску ў межах міжнароднай канферэнцыі «Выбарчыя працэсы на прасторы СНД». 

Паводле яе слоў, місія назіральнікаў АБСЕ і місія назіральнікаў ад СНД «працуюць на сваіх умовах і прынцыпах». 

«У місіі АБСЕ ёсць кіраўніцтва па назіранні за выбарамі, якое перыядычна ўпотай перапрацоўваецца і потым падаецца як узгоднены дакумент. У нас ёсць вельмі якасны дакумент, якім з'яўляецца канвенцыя аб стандартах справядлівых выбараў, у нас ёсць шэраг матэрыялаў, якія метадычна вызначаюць дзейнасць назіральнікаў ад краін СНД. Я думаю, мы так і будзем працаваць на аснове кожны свайго статусу», — заявіла Ярмошына. 

«Калі ў вас ёсць крытычныя погляды на тое, як працуе наша місія, а ў нас ёсць крытычныя погляды, як працуе ваша місія, то нядрэнна б сесці за стол і дамовіцца пра адзіныя правілы і потым па іх працаваць, — адзначыў у сваю чаргу генеральны сакратар — кіраўнік сакратарыята Савета Міжпарламенцкай асамблеі (МПА) СНД Аляксей Сяргееў. — Але нашы калегі з АБСЕ чамусьці ўжо шмат гадоў не імкнуцца да гэтага». 

Сяргеў таксама паведаміў, што сёння ўзровень выбарчага заканадаўства ва ўсіх краінах СНД «прыкладна аднолькавы, рэзкіх адрозненняў няма». «Заканадаўства, якое выбудоўвалася на працягу 20 гадоў, грунтавалася ў тым ліку на некаторых мадэльных законах, прынятых у 90-х гадах МПА СНД. Але, несумненна, тэма ўдасканалення мадэльных законаў не знятая з парадку дня», — сказаў ён.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
умора / Адказаць
12.11.2014 / 15:46
Нешта вярзе пра мараль. Скотнага двара ці якую?
0
Кнехт / Адказаць
12.11.2014 / 15:50
*** Такая ўжо "мараль" у той вярхушкі - Сядзець усё жыццё каля кармушкі. І на другіх шыпець нібыта кобра: Усё ў нас добра, усё ў нас добра ...
0
віКніК / Адказаць
12.11.2014 / 17:01
Што яна робіць паміж вырабамі? Марыць з'ездзіць у Парыж? Будуе катэдж? Спіць? Скока за эта палучае з бюджэта?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру