Порнаактрыса Любоў Бушуева (больш вядомая ў пэўных колах як Лола Тэйлар), якая два тыдні таму стала ахвярай гвалту, вырашыла завязаць з «фільмамі для дарослых» і ператварыцца ў мастачку.

«Я вырашыла завязаць з гэтым бізнэсам, я больш не вярнуся, таму што я вырашыла скончыць мастацкую школу і стаць мастачкай, і далей адкрыць фонд для тых, хто трапіў у аналагічную сітуацыю, для ахвяраў гвалту», — піша на сваёй старонцы Бушуева.

Бушуева будзе прыкутая да ложка пераломамі на паўтара месяца.

Бушуева будзе прыкутая да ложка пераломамі на паўтара месяца.

Бушуева выскачыла з акна, ратуючыся ад гвалтаўнікоў, адзін з якіх быў грамадзянінам Беларусі. Яна прыехала да іх на кватэру па аб’яве. Яны ж накпіліся з яе з элементамі садызму.

Любоў пераацаніла сваю ранейшую дзейнасць: «Раней я вяла дрэнны лад жыцця, але, напэўна, Бог пакараў мяне і даў час мне на абдумванне майго жыцця (маю на ўвазе паўтара месяца, якія я правяду ў ляжачым рэжыме). Мне далі знак з вышыняў. Я проста павінна была трапіць у Рай, а ён мяне не ўзяў зараз, бо я не заслужыла, вось і пакінуў пры жыцці, каб выпраўлялася…»

Першыя малюнкі Бушуевай, якія яна змяшчае ў Сеціве, даюць падставы сумнявацца ў тым, што мастацтва – гэта яе сцяжына. Яны таксама адлюстроўваюць тыя псіхалагічныя праблемы, з якімі сутыкнулася ахвяра гвалту.

«Гэты злы леў, абараніў мяне і з’еў маіх гвалтаўнікоў. Усё заслужана, а здані іх ужо чакаюць каб і там, у Свеце іншым іх катаваць», — піша яна ў апісанні да гэтага, аднаго з самых нейтральных малюнкаў.

Сярод іншых — яшчэ больш драматычныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0