Сьледчыя дапыталі шмат моладзевых актывістаў,правялі ператрусы на кватэрах маладафронтаўцаў, а праз два месяцы, у лістападзе, заявілі, што справы спыненыя.
Пра тое, што днямі аднавілі крымінальныя справы, стала вядома пасьля таго, як Андрусь Цянюта патэлефанаваў сьледчаму і запытаў, чаму яму не вяртаюць кампутар, які забралі міліцыянты ў часе ператрусу.
Справы аднавілі напярэдадні суду над актывістам «Маладога фронту» Артурам Фінькевічам. Справамі супраць гомельскіх рэгіянальных актывістаў распачаўся ўжо другі дзясятак крымінальных спраў супраць «маладафронтаўцаў».