12.11.2014 / 15:58

Кустурыца здыме фільм пра «самага чалавечнага» прэзідэнта 5

Славуты рэжысёр Эмір Кустурыца выпусціць дакументальную стужку «Апошні герой» пра «Эль Пэпэ», прэзідэнта Уругвая Хасэ Мухіку.

Фільм «Апошні герой» ствараецца па матывах інтэрв’ю Кустурыцы з Мухікам і закранае як палітычныя пытанні, сярод якіх легалізацыя марыхуаны ва Уругваі, так і асабістае жыццё Мухікі ды яго ўспаміны пра 14 гадоў у ваенных турмах.

Хасэ Мухіка быў абраны прэзідэнтам у 2009-м пасля некалькіх гадоў на пасадзе міністра сельскай гаспадаркі. Сваю палітычную кар’еру ён пачаў у канцы 1960-х у складзе леварадыкальнага руху Тупамарас.

Мухіка правёў у турмах сумарна 14 год, з якіх два — на дне яміны. Падчас адбыцця пакарання змяніў палітычныя погляды з леварадыкальных на прагматычныя, але ліберальныя і гуманістычныя.

Зараз прэзідэнт краіны жыве за горадам на ферме, дзе вырошчвае хрызантэмы, а самая дарагая яго маёмасць — стары «Фальксваген Жук». Амаль увесь свой заробак ён аддае на дабрачыннасць. Мухіка проста апранаецца, не цураецца сядзець у чарзе ў лякарні сярод іншых пацыентаў. Таксама ён вядомы як вегетарыянец і атэіст.

Мухіку называюць «самым бедным» і «самым чалавечным» прэзідэнтам. Ён пакіне свой пасаду 1 сакавіка 2015 года — паводле канстытуцыі Уругвая, адзін і той жа чалавек не можа абірацца два разы запар.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Алесь Жарскі

0
alex.ayo / Адказаць
12.11.2014 / 16:24
Бесчеловечный заголовок. Я-то думал про Александра Григорьевича.
0
белазар / Адказаць
12.11.2014 / 20:20
Рэд. Дзякуй, паправілі.
0
умора / Адказаць
13.11.2014 / 00:12
Ватнікі беларускія, калі выбіралі ў 94-м барацьбіта са скрыняй цвікоў, думалі, што таксама такога абіраюць.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру