12.11.2014 / 16:55

Ярмошына: Найбольш верагодная дата правядзення выбараў прэзідэнта — 15 лістапада 2015 года 14

Паводле слоў кіраўніка Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, будучыя прэзідэнцкія выбары «ўжо выклікаюць пэўную цікавасць».

«Я спадзяюся, што яны будуць падтрыманыя як выбаршчыкамі нашай краіны, так і прызнаныя міжнароднай супольнасцю, а таксама будуць спрыяць і працаваць на карысць нашай дзяржавы», — заявіла Ярмошына. 

Найбольш верагоднай датай правядзення прэзідэнцкіх выбараў яна назвала нядзелю 15 лістапада 2015 года. 

Яна паведаміла, што выбары будуць прызначаныя дэпутатамі палаты прадстаўнікоў. «Гэта адзіныя выбары, якія прызначаюцца не кіраўніком дзяржавы», — адзначыла старшыня Цэнтральнай камісіі. 

Ярмошына таксама паведаміла, што яўка выбаршчыкаў, пры якой будзе лічыцца, што выбары адбыліся, павінна быць не менш як 50% ад ліку грамадзян, унесеных у спісы для галасавання. 

«Кандыдатам у прэзідэнты можа стаць грамадзянін Беларусі ўзростам не менш як 35 гадоў, грамадзянін па нараджэнні, які апошнія 10 гадоў пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і сабраў не менш як 100 тысяч подпісаў грамадзян», — адзначыла яна.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Мордехай В. / Адказаць
12.11.2014 / 17:16
Предлагаю перенести на 8е, чтобы было следом за годовщиной революции.
0
? / Адказаць
12.11.2014 / 17:44
Мордэхаю А што, 15-га абяшчалі снег і мараза?
0
Мікола ))) / Адказаць
12.11.2014 / 18:06
Ярмошына падтрымала выбары тэрарыстаў. Калі апазыцыя пойдзе на выбары, яны будуць такімі жа тэрарысткамі і фальсыфікатарамі.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру