12.11.2014 / 17:53

Самы папулярны беларускі курорт сярод расіян — «Сілічы»

Пра гэта на экспертна-медыйным форуме «Пазнаючы Саюзную дзяржаву: ад Брэста да Уладзівастока» паведаміла прэс-сакратар Расійскага саюза турыстычнай індустрыі Ірына Цюрына.

«Турысты разглядаюць Беларусь у першую чаргу як лячэбна-аздараўленчы напрамак. 80-90 працэнтаў турпатоку — гэта санаторыі»,

— канстатавала Ірына Цюрына.

Аб якасці медпаслуг, адносінах медперсаналу да кліентаў у беларускіх санаторыях расійскія турысты адзываюцца добра. «Людзі вельмі задаволены. Савецкая медыцынская школа ў беларускіх санаторыях захавалася. Гэта цэніцца», — сказала Цюрына. У той жа час сэрвіс у беларускіх здраўніцах, на думку расіян, крыху састарэў.

Звычайна расійскія турысты едуць у Беларусь на 10-12 дзён. Купляючы пуцёўкі зімой, стараюцца захапіць навагоднія святы. На экскурсіі ў Беларусь едуць 10-20 працэнтаў расійскіх турыстаў. Часцей за ўсё аддаюць перавагу наведванню Мінска і якой-небудзь з абласцей.

Самы папулярны курорт у расіян — «Сілічы».

Ірына Цюрына адзначыла, што зімовы навагодні адпачынак у Беларусі падаражэў на 10 працэнтаў, але цэны тым не менш застаюцца канкурэнтнымі ў параўнанні з еўрапейскімі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру