Узвышша. Часопіс літаратуры, мастацтва і крытыкі. 1927. № 1 / Факсімільнае выданьне / прадм. П. Навуменкі. — Мінск: «Радыёла‑плюс», 2007., 172 с. — 200 ас.

Прадмову да выданьня — «Фэномэн «Узвышша» — напісаў дацэнт БДУ Павел Навуменка.

Проза ў першым нумары, які выйшаў у траўні 1927 г., была прадстаўлена аповесьцю «Салавей» Бядулі і апавяданьнем «Сьцены» Чорнага, паэзія — Дубоўкам, Лужаніным, Глебкам, Дарожным, Пушчам, а таксама байкамі Крапівы.

У разьдзеле крытыкі - артыкул І.Замоціна «Беларуская драматургія», аналіз А. Вазьнязенскага сюжэтнай пабудовы і стылю паэм Янкі Купалы і агляд Я. Плашчынскага кнігі лірыкі «Вянок» М. Багдановіча як мастацкага цэлага. Гэтаксама надрукаваныя ў нумары нататкі М. Бухарына, А. Бабарэкі, У. Дубоўкі і інш., пададзены разьдзелы «Кнігапіс» і «Хроніка».

Друкуюцца таксама праграмныя дакумэнты — заява і статут згуртаваньня.

Уладзімір Сіўчыкаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0