Лабараторны модуль «Філы» (Philae) паспяхова сеў на паверхню каметы 67P / Чурумава — Герасіменка. Гэта гістарычная падзея, бо адбылася такая пасадка ўпершыню.

Інфармацыя пра пасадку каметы была сустрэта радаснымі воклічамі і абдымкамі работнікаў цэнтра кіравання палётаў у нямецкім Дармштаце.

«Гэта каласальны крок для чалавецтва», — сказаў генеральны дырэктар Еўрапейскага касмічнага агенцтва Жан-Жак Дардой.

Адразу пасля пасадкі Стэфан Уламец, які адказваў за аперацыю, сказаў: «Філы» на сувязі з намі … мы на камеце «.

Модуль паглыбіўся на 4 см у паверхню каметы, аднак спецыяльныя якары, якія павінны былі замацаваць «Філы», не спрацавалі.

У цэнтры кіравання аперацыяй вырашаюць, ці прадпрымаць паўторную спробу мацавання.

Раней спецыяльны рухавік, які павінен быў надаць паскарэнне модулю пры набліжэнні да паверхні, таксама не спрацаваў.

Прырода і ўласцівасці паверхні каметы невядомыя — яна можа быць цвёрдай, а можа быць і друзлай.

Гэты касмічны аб'ект адкрылі савецкія астраномы Святлана Герасіменка і Клім Чурумаў у 1969 годзе. Зараз яны сочаць за высадкай Philae на камету ў штаб-кватэры ў цэнтры кіравання палётамі ў нямецкім Кёльне.

Клім Іванавіч Чурумаў — савецкі і ўкраінскі астраном і дзіцячы пісьменнік, адзін з першаадкрывальнікаў камет Чурумава-Герасіменка (1969) і Чурумава-Саладоўнікава. Ён з'яўляецца членам Нацыянальнай акадэміі навук Украіны і Нью-Ёркскай акадэміі навук. Акрамя гэтага, ён выдае навукова-папулярны часопіс «Наша Неба» і з'яўляецца дырэктарам кіеўскага планетарыя. К. І. Чурумаў з'яўляецца аўтарам навукова-папулярных кніг і некалькіх зборнікаў вершаў для дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?