Нарвежскія вайскоўцы заўважылі расійскі знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-34 каля сваіх межаў, паведаміла газета Verdens Gang са спасылкай на прадстаўніка міністэрства абароны краіны.

  Фатаздымак Су-34, зроблены нарвежскімі лётчыкамі.

Фатаздымак Су-34, зроблены нарвежскімі лётчыкамі.

Су-34 быў афіцыйна прыняты на ўзбраенне расейскіх узброеных сілаў толькі вясной 2014 году.

«Гэты самалёт раней заўважалі і ідэнтыфікавалі іншыя дзяржавы НАТА, але мы ніколі не бачылі іх на поўначы, каля берагоў Нарвегіі», - сказал афіцэр.

Самалёт быў сфатаграфаваны нарвежцамі 29 кастрычніка, калі пара знішчальнікаў F-16 паднялася, каб перахапіць над Барэнцавым морам групу аб'ектаў, якія аказаліся расійскімі баявымі самалётамі. Гэта былі стратэгічныя ракетаносьбіты Ту-95МС, запраўшчык Іл-78 і Су-34.

Першая сустрэча. F-16 Нарвегіі (справа) адсочвае рухі расійскага Су-34.

Першая сустрэча. F-16 Нарвегіі (справа) адсочвае рухі расійскага Су-34.

Су-34 быў распрацаваны на базе знішчальніка Су-27 як шматмэтавая машына, здольная наносіць высокадакладныя ўдары па наземных і марскіх цэлях. Цяпер у расійскай авіяцыі каля 60 Су-34.

Раней паведамлялася, што Расія павялічвае групоўку войскаў у Арктыцы, у тым ліку перакідваючы туды новую авіяцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?