Міліцыя Кіева і партыя «Правы сектар» дамовіліся сумесна ачысціць горад ад кіёскаў па продажы алкагольных напояў.

Пра гэта на брыфінгу ў сераду паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення МУС у Кіеве Аляксандр Церашчук.

«Міліцыя настроеная на тое, каб гэтай з'яве даць бой. Мы дамовіліся з «Правым сектарам» разам, у рамках прававога поля, навесці парадак», - сказаў Церашчук.

Паводле яго слоў, усяго ў сталіцы Украіны налічваецца 360 кіёскаў, дзе незаконна прадаюць алкагольныя напоі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?