На развітанне ў Мінску з апазіцыйным генералам Валерам Фраловым прыйшоў былы міністр унутраных спраў Беларусі Юрый Сівакоў. У размове з карэспандэнтам радыё «Свабода» генерал патлумачыў, што быў сябрам генерала Фралова.

«Мы з ім сябравалі даўно, з таго часу, калі ён яшчэ быў старшым лейтэнантам, разам служылі. Разам вучыліся ў акадэміі, у адзін год яе заканчвалі. У цэлым у нас з ім былі вельмі добрыя, сяброўскія адносіны да самага апошняга дня. Гэта быў талковы генерал, вельмі разумны чалавек, прыстойны афіцэр. Для чалавека дзейнага, такога складу як ён, яму неабходнае поле дзейнасці. Калі яму поля дзейнасці не даюць, ён шукае поле бітвы. Гэта, калі вельмі коратка.

Што да рознасці палітычных поглядаў, Сівакоў сказаў: «Ведаеце, не трэба блытаць асабістыя адносіны і погляды. У нас чамусьці прынята лічыць, чый ты чалавек, да якой партыі адносішся. Адно другому не перашкаджае. Ёсць асабістыя адносіны і ёсць розныя погляды на розныя, у тым ліку палітычныя і эканамічныя сітуацыі. Адно другому не перашкаджае».

Сівакоў лічыць справай гонару патрэбу развітацца з нябожчыкам: «Калі б я не прыйшоў, я проста перастаў бы сябе паважаць. Нічога гераічнага ці звышардынарнага тут няма. Гэта нармальны ўчынак чалавека».

Сівакоў таксама асудзіў той факт, што Фралова не ўшанавалі адпаведна ягонаму рангу генерала: «Усё, што тычыцца тых рытуалаў, якія належаць згодна з ягоным статусам, трэ' было выканаць. А што да тых, хто пабаяўся ці не палічыў патрэбным прыйсьці, няхай гэта будзе на іх сумленні».

Генерал Фралоў памёр ад інфаркту 9 лістапада. Пахавалі яго ў Гродне, якая была яго апошнім месцам службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?