stalin-line.by

stalin-line.by

Пра «балючыя кропкі» беларускага турызму дырэктар кампаніі «Віаполь» Галіна Патаева разважае ў інтэрв'ю газеце «Туризм и отдых».

Яна, сярод іншага, адзначыла: »Напрыклад, турысты ўсё-такі прыехалі ў Беларусь. Два дні яны праводзяць у Мінску. Але патэнцыял нашай сталіцы не вельмі вялікі. Куды нам іх везці далей? Мір і Нясвіж запоўненыя турыстамі цалкам, велізарныя натоўпы турыстаў таксама ў Дудутках. Некаторыя фірмы возяць турыстаў на «Лінію Сталіна».

Але наша кампанія прынцыпова не ўключае гэты аб'ект у свае праграмы — з-за яго назвы. І ўвогуле мы выступаем з прапановай замяніць назву комплексу «Лінія Сталіна» на іншую. Напэўна, у Еўропе наўрад ці некага прыцягнуў бы аб'ект пад назвай «Лінія Гітлера»…

Чаму мы глядзім на гэта скрозь пальцы? Можна, да прыкладу, назваць гэты комплекс умацаванымі раёнамі, або неяк па-іншаму. Мне здаецца, над гэтым варта падумаць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0