Aurimas Darvidas

Aurimas Darvidas

У бліжэйшыя суткі, 15 лістапада, надвор'е будзе вызначаць перыферыя антыцыклону з цэнтрам над Архангельскай вобласцю. Чакаецца перавага пахмурнага надвор'я. Месцамі невялікія ападкі, у асноўным дождж. У асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2.. + 4°C, максімальная днём 0.. + 6°C. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

16—17 лістапада Беларусь будзе знаходзіцца на паўднёва-заходняй перыферыі халоднага антыцыклону з цэнтрам над сярэднім Паволжам. Чакаецца прахалоднае, сырое і ветранае надвор'е. Пераважна па паўднёва-заходняй палове пройдуць ападкі рознай інтэнсіўнасці ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.

Месцамі туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы ад + 3°C па паўднёвым захадзе да -5..- 7°C па ўсходзе; днём -2.. + 5°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0