20.12.2007 / 16:49

Артуру Фінькевічу далі 1,5 году зьняволеньня Апошняе абнаўленьне 19:21 54

Судзьдзя Натальля Крашкіна прысудзіла Артура Фінькевіча да 1,5 году калёніі агульнага рэжыму. Прысутныя сустрэлі прысуд словамі "Ганьба!" і "Артур, мы з табой". Пакараньне ён будзе адбываць адзін год шэсьць месяцаў і пятнаццаць дзён (15 дзён ён не адседзеў за графіці). Тэрмін пачынаецца адлічваецца ад 26 кастрычніка. Цягам 10 дзён рашэньне можна абскардзіць у абласным судзе, у адваротным выпадку А. Фінькевіч будзе этапаваны ў турму.

Судзьдзя Натальля Крашкіна прысудзіла Артура Фінькевіча да 1,5 году калёніі агульнага рэжыму. Прысутныя сустрэлі прысуд словамі "Ганьба!" і "Артур, мы з табой". Пакараньне ён будзе адбываць адзін год шэсьць месяцаў і пятнаццаць дзён (15 дзён ён не адседзеў за графіці). Тэрмін пачынаецца адлічваецца ад 26 кастрычніка. Цягам 10 дзён рашэньне можна абскардзіць у абласным судзе, у адваротным выпадку А. Фінькевіч будзе этапаваны ў турму.

Глядзі яшчэ
Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч

Сёньня ў 10.38 у магілёўскім гарадзкім судзе (вул. Дабралюбава, 2) адбыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да Артура Фінькевіча. Хлопцу прад’яўлена абвінавачаньне ў арт. 415 КК (ухіленьне ад адбыцьця пакараньня). Паводле гэтага артыкулу яму пагражае да трох гадоў зьняволеньня.

Падтрымаць Артура прыехалі шматлікія сябры і паплечнікі, Аляксандар Мілінкевіч, Іна Кулей, дыпляматы. Ня ўсе ахвотныя змаглі патрапіць у залю, першымі ў якую запусьцілі студэнтаў інстытуту правазнаўства.

10.40 Фінькевіч знаходзіцца ў глядацкай залі, а ня ў клетцы для падсудных. З вуліцы чуваць воклічы “Жыве Беларусь!”

10.50 У працэсе аб’яўлены перапынак. Фінькевіч заявіў, што сёньня і ўчора ў яго павышаны ціск і баліць сэрца. Мэдыкі зь дзяжурнай хуткай дапамогі ў гэты момант праводзяць абсьледаваньне. Перад перапынкам судзьдзя задаволіла хадайніцтва пра запрашэньне перакладчыка.

11.10 Каля суду знаходзіцца каля 50 чалавек, скандуюць «Жыве Беларусь!». Таксама ля будынку багата міліцыянатаў, у тым ліку ў цывільным. Актывістаў папярэджваюць пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаваньні.

11.25 Да будынку суду пад’ехала машына хуткай дапамогі.

11.55 Мэдыкі пастанавілі, што працэс можна працягваць, хоць і зафіксавалі высокі ціск у Фінькевіча.

Спадар Артур заявіў у якасьці сьведкі Юлію Дарашкевіч.

12.15 Фінькевіч назваў сваю справу палітычнай і прызнаў віну часткова.

13.25 Нехта з вакольных дамоў уключыў на вялікую гучнасьць беларускую музыку. Група падтрымкі Фінькевіча паслухала «Таварыша Маўзэра», «N.R.M.», іншыя гурты й прынялася зноў выгукваць лёзунгі «Жыве Беларусь!», «Уладу — народу, моладзі — свабоду» і інш. Цяпер прыехалі маёры міліцыі й размаўляюць з актывістамі пад наглядам апэратараў у цывільным.

13.45 У працэсе аб’яўлены тэхнічны перапынак.

Да гэтага часу адбываўся допыт Фінькевіча.

15:40 Допыт сьведкаў падыходзіць да завяршэньня.

16:15 Сьведкі дапытаныя (калегі па працы, начальства па працы і па камэндатуры, Юлія Дарашкевіч), суд знаёміцца з матэрыяламі справы.

16:34 Абвешчаны 15-ціхвілінны перапынак. Пасьля чаго мусяць пачацца судовыя спрэчкі.

16:45 Праваабаронцы, журналісты настроены скептычна. У апраўдальны прысуд мала хто верыць, большасьць сыходзяцца на думцы, што Артуру дадуць год-паўтара.

17:21 Пракурор Цяплова патрабуе даць Артуру 2 гады зьняволеньня. Зьмякчаючых абставін яна ня бачыць.

17:46 Адвакат Рыбалка папрасіла даць Артуру мінімальнае пакараньне (шэсьць месяцаў зьняволеньня), улічваючы зьмякчаючыя абставіны і добрыя характарыстыкі хлопца.

Абвешчаны 10-хвілінны перапынак. Пасьля будзе апошняе слова Артура - і, магчыма, прысуд.

Настрой усіх пэсымістычны, маладафронтаўкі, якія знаходзяцца ў судзе, ня могуць стрымаць сьлёз.

18.15 Апошняе слова Артура Фінькевіча:

"Перад вынясеньнем прысуду прашу ўлічыць тое, што я часткова прызнаў сваю віну. Прашу ўлічыць перадузятае стаўленьне да мяне ў камэндатуры і праз гэта мой уласны нэрвовы стан. Я прызнаю, што часам вёў сябе не зусім тактоўна і правільна. Прашу таксама ўлічыць, што ў мяне ёсьць мама і бабуля, якім трэба дапамагаць. Прашу Высокі суд пакараць мяне максімальна мяккім пакараньнем -- шасьцю месяцамі зьняволеньня".

19:27Судзьдзя Натальля Крашкіна прысудзіла Артура Фінькевіча да 1,5 году калоніі звычайнага рэжыму. Людзі сустрэлі прысуд словамі "Ганьба!" і "Артур, мы з табой". Пакараньне ён будзе адбываць адзін год шэсьць месяцаў і пятнаццаць дзён. Тэрмін пачынаецца адлічваецца ад 26 кастрычніка. Цягам 10 дзён рашэньне можна абскардзіць у абласным судзе, у адваротным выпадку праз 20 дзён А. Фінькевіч будзе этапаваны ў калёнію. Пакуль жа ён будзе знаходзіцца ў сьледчай турме.

Артур выглядаў вельмі прыгнечана і падаваўся моцна хворым.

Пасьля вынясеньня прысуду Павал Севярынец заявіў, што 28 сьнежня адбудзецца паседжаньне аргкамітэту па вызваленьні Артура Фінькевіча. У прыватнасьці, яму будзе зьменены адкават.

***

Фінькевіч часткова прызнаў віну па высунутых папярэджаньнях. У прыватнасьці, яны былі вынесены за тое, што

  • 14 і 15 верасьня 2006 году Фінькевіч без дазволу пакідаў больніцу, у якой знаходзіўся.
  • 6 студзеня 2007 году спазьніўся на 13 хвілін з адпачынку. Спазьненьне патлумачыў тым, што трапіў у затор, калі ехаў на таксоўцы ў камэндатуру.
  • 16 лютага 2007 году спазьніўся на 40 хвілін з адпачынку і быў нападпітку. Фінькевіч прызнаўся, што сапраўды ўжыў 3 пляшкі піва.
  • 3 жніўня 2007 году зьявіўся ў камэндатуры п’яным. Фінькевіч сказаў, што выпіў 2/3 флякону лекаў «Навапасіт», каб супакоіць нэрвы.
  • 22 кастрычніка спазьніўся на працу на будоўлю. Растлумачыў спазьненьне тым, што быў у паліклініцы, дзе здаваў аналіз мачы. Яго і ў той раз завезьлі на наркалягічную эксэртызу й выявілі ўтрыманьне алькаголю. Фінькевіч сказаў, што піў той самы «Навапасіт» і яшчэ настойку глогу. Піў, каб супакоіцца.

Фінькевіч заявіў, што ў дачыненьні да яго чыніцца прэсінг і ціск, і назваў справу палітычнай.

Па заканчэньні перапынку пачнецца допыт сьведкаў.

14.00 Пачаўся допыт сьведкаў

З залі суду перадае Зьміцер Панкавец, ад будынку суду — Павал Батуеў

0
Я / Адказаць
20.12.2007 / 17:07
какая политика?! он вообще осознаёт, как подставляет всех, кто его поддерживает?!!!!!!!!!! 5 пунктов признал? где-нибудь есть политика? бухой на "химии"!!!!!!!!!!!!!!!!! при всём сочуваствии МФ-у я не осуждаю возможный приговор кто-то несогласен?!
0
МЫ / Адказаць
20.12.2007 / 17:52
Ты калі-небудзь быў на хіміі??? Ты бачыў, які там кантынгент??? Там ня тое, што 3 пляшкі піва выпіваюць, там па 3 пляшкі бырла выпіваюць і іх пасьля гэтага ня судзяць!!! Хлопчык, ты жывеш у Беларусі, а не ў Амэрыцы!!!
0
Дзик / Адказаць
20.12.2007 / 17:58
Как посмотреть. По разговорам тех, кто сидел на химии, кто хочет - заливает фары добра там. Мой сосед до химии почти не пил, отсидев где-то под Гродно, хроном вернулся. И никто его и других там за бухло не трогал. Да в Малом Ситне ж все в дровах каждый день по словам Северинца - живой пример.
Паказаць усе каментары/ 54 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру