Як паведамілі ў УУС Мінскага аблвыканкама, здарэнне адбылося 13 лістапада каля 22.00. Кіроўца «Нівы» не спыніўся на патрабаванне інспектара ДАІ. Пачалася пагоня. Падчас уцёкаў «Ніва» наскочыла на бардзюр і аўто занесла, пасля чаго машына перакулілася і стукнулася ў бетонны слуп. Кіроўца атрымаў лёгкае страсенне мазгоў. У яго крыві выявілі 1,84 праміле алкаголю.

Праверка паказала, што 33-гадовы жыхар Дзяржынска выпіваў увечары з сябрам. І падчас папойкі яму спатрэбілася сустрэць з электрычкі жонку. Для гэтага ён угнаў машыну аднаго з прадпрыемстваў горада. Правоў кіроўцы ён не мае, бо ў 2008 быў пазбаўлены за п’янку за рулём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?