Крамлёўская прапаганда выдала чарговы фэйк: на Першым канале прадэманстравалі нібыта здымкі «замежнага спадарожніка-шпіёна», на якіх паказаны пуск ракеты «паветра-паветра» па пасажырскім самалёце — меркаваным малайзійскім «Боінгу-777».

Адзін з аўтараў матэрыялу адыёзны Міхаіл Лявонцьеў. У матэрыяле сцвярджаецца, што на здымках нібыта атака на малайзійскі «Боінг 777», які быў збіты баевікамі над Данбасам 17 ліпеня. Ён таксама заяўляе, што здымак атрымала арганізацыя «Расійскі саюз інжынераў» з-за мяжы.

У праграме задзейнічаны чалавек, які нібыта даслаў здымак і з'яўляецца выпускніком MIT. Ён назваў сябе «авіяэкспертам» з дваццацігадовым досведам Джорджам Білтам.

«Боінг» быў збіты рэактыўным знішчальнікам. Спачатку экіпаж абстралялі з гарматы, затым у кабіну трапіла ракетай «паветра-паветра», затым правы рухавік і правае крыло былі пашкоджаныя ракетай з цеплавой сістэмай саманавядзення», — кажа «эксперт».

Застаецца некалькі пытанняў, піша Unian: калі гэта здымкі замежнага спадарожніка-шпіёна, чаму чалавек, які мае доступ да сакрэтнай інфармацыі, перадаў яе незразумелай расійскай арганізацыі — «Расійскі саюз інжынераў»; як пасажырскі «Боінг» змог вытрымаць атаку знішчальніка ў тры заходы і хто такі Джордж Білт, аб якім вядучы кажа аб «невядомым безумоўным прафесіянале».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0