15.11.2014 / 10:18

У макак у віцебскім заапарку нарадзілася дзіця ФОТАФАКТ 18

У пары яванскіх макак у віцебскім заапарку з'явілася патомства. Малому ўсяго тры тыдні. На грудным выхоўванні дзеці макак знаходзяцца да 14—18 месяцаў.

Бацькі маленькай малпачкі Люся і Вася — выдатная сямейная пара. Яны кранальна даглядаюць дзіцятка, неспакойна аглядаюць яго — амаль так як людзі. У выхаванні ўдзельнічае і любіць гэта бацька.

Яванскія макакі - спакойныя ручныя жывёлы, таму з'яўляюцца аднымі з самых распаўсюджаных прыматаў як у дрэсіроўцы, так і заапарках. Вага дарослых жывёл - ад 10 да 15 кг, самцы буйнейшыя за самак. Макакі ўсяедныя, з задавальненнем ядуць садавіну, гародніну, яйкі і мяса.

0
малпа-тэрмінатар / Адказаць
15.11.2014 / 10:48
>аглядаюць яго — амаль так як людзі ну не зусім.. >На грудным выхоўванні дзеці макак знаходзяцца да 14—18 месяцаў прапарцыйна адносна працягласці жыцця макакі і знаходжання на грудным выкормліванні мы павінны карміць сваіх дзіцянят 4 і больш гадоў.. а колькі на самай справе?
0
Максим Дизайнер / Адказаць
15.11.2014 / 12:28
Какое чудо)
0
Водар / Адказаць
15.11.2014 / 12:30
Здорово) Фотограф молодец!
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру