Грамадства2020

Радзькоў: Без кансалідацыі, адзінага лідара ў Беларусі магла б быць вайна

«Калі няма кансалідацыі, няма адзінага нацыянальнага лідара, то, як паказвае сітуацыя ў суседняй краіне, можа быць вайна», — заявіў старшыня РГА «Белая Русь»Аляксандр Радзькоў, выступаючы 15 лістапада ў Мінску на пашыраным пасяджэнні рэспубліканскага савета арганізацыі.

Пры гэтым ён параіў Украіне «разабрацца са сваімі праблемамі, сваёй тэрыторыяй, інакш краіну будуць выкарыстоўваць». 

Радзькоў адзначыў, што «Белая Русь» «працуе на згуртаванне грамадства для пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі». «Кансалідацыя вакол адзінага нацыянальнага лідара Аляксандра Лукашэнкі — неабходная ўмова пабудовы такой дзяржавы», — сказаў ён. 

Радзькоў заявіў, што арганізацыя, беручы ўдзел у маючай адбыцца выбарчай кампаніі па выбарах прэзідэнта, будзе дамагацца, каб «грамадзяне адчувалі сябе часціцай гістарычнага працэсу». «У агульнай справе ўладкавання краіны важны шчыры ўдзел кожнага грамадзяніна, які павінен быць вышэйшым за палітычныя рознагалоссі», — адзначыў ён. 

Таксама Радзькоў лічыць, што палітычная сістэма Беларусі даказала сваю здатнасць. Пры гэтым ён прывёў словы пісьменніка Аляксандра Салжаніцына аб тым, што «менавіта маладая дэмакратыя мае патрэбу ў моцнай уладзе».

Апытанка

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Абрынуліся руіны папулярнай у турыстаў сядзібы. Раней чыноўнікі адмовіліся яе выратоўваць — прычына можа здзівіць5

Абрынуліся руіны папулярнай у турыстаў сядзібы. Раней чыноўнікі адмовіліся яе выратоўваць — прычына можа здзівіць

Усе навіны →
Усе навіны

Германія перадасць Украіне пяць сістэм Patriot

ЗША вярнулі ў Вялікабрытанію сваю ядзерную зброю2

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал найбольшага партала Літвы4

«У жыцці кожнага чалавека ёсць учынкі, што не дадаюць яму гонару». Стрыжак пракаментаваў абвінавачанне ў рассыланні дыкпікаў37

Некалькі актывістак абвінавацілі Стрыжака: высылаў ім дыкпікі55

У Брэсце і Белаазёрску скардзяцца на шкодныя пахі і магчымыя выкіды з прадпрыемстваў1

Колькі цяпер каштуе кава — молатая, у зярнятах і распушчальная? Некаторыя цэны здзіўляюць17

У лесе пад Рэчыцай заўважылі дзікабраза ВІДЭА1

У Жодзіне бацьку самому давялося дапамагаць дзіцяці пасля адмовы дактароў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Абрынуліся руіны папулярнай у турыстаў сядзібы. Раней чыноўнікі адмовіліся яе выратоўваць — прычына можа здзівіць5

Абрынуліся руіны папулярнай у турыстаў сядзібы. Раней чыноўнікі адмовіліся яе выратоўваць — прычына можа здзівіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць