Bloomberg.com

Прэм'ер-міністр Канады Стывен Харпер падчас поціску рукі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным на саміце G20 у аўстралійскім Брысбене запатрабаваў ад яго «вымятацца з Украіны» (get out of Ukraine).

Пра гэта 15 лістапада паведамляе Bloomberg са спасылкай на прэс-сакратара прэм'ера Канады Джэйсана Макдональда.

Па словах прэс-сакратара, калі Пуцін падышоў да Харпера, той сказаў: «Я думаю, я пацісну вам руку, але я магу сказаць вам толькі адно: вы павінны вымятацца з Украіны».

Адказ Пуціна «не быў станоўчым», сказаў Макдональд, не ўдакладніўшы падрабязнасцяў.

Як распавёў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў, «на самой справе Харпер сказаў Пуціну, што Расія павінна пакінуць Украіну». Прэзідэнт Расіі адказаў, што «гэта немагчыма», бо ва Украіне няма расійскіх войскаў, дадаў Пяскоў. Паводле яго слоў, размова Пуціна і Харпера доўжылася нядоўга, а яе тон не выходзіў за рамкі прыстойнасці.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?