У вас ёсць дзве каровы — тып палітычнага жарту, які апісвае, што адбылося б пры розных палітычных сістэмах, калі б Вы мелі дзве каровы.

Выраз пра дзвюх кароваў нарадзіўся у амерыканскай школе, дзе быў ўводны курс па эканоміцы. Асновы эканомікі там былі паказаны на прыкладзе фермера, маніпулюе сваімі каровамі то так, то гэтак, вырабляючы малочныя прадукты і гандлюючы з суседзямі.

Сацыялізм

У вас ёсць дзве каровы. Вы аддаяце адну свайму суседу.

Камунізм

У вас ёсць дзве каровы. Дзяржава забірае абедзве і дае вам крыху малака.

Фашызм

У вас ёсць дзве каровы. Дзяржава забірае абедзве і дае вам крыху малака.

Нацызм

У вас ёсць дзве каровы. Дзяржава забірае абедзве і расстрэльвае вас.

Бюракратызм

У вас ёсць дзве каровы. Дзяржава забірае абедзве, забівае адну, доіць іншую, а затым выкідвае малако.

Класічны капіталізм

У вас ёсць дзве каровы. Вы прадаеце адну і купляеце быка. Ваша пагалоўе размнажаецца і эканоміка расце. Вы прадаяце ферму іншым і становіцеся мільянерам.

Амерыканскі капіталізм

У вас ёсць дзве каровы. Вы прадаеце адну і доіце другую так, як даілі б чатырох. Пазней вы наймаеце кансультанта, каб прааналізаваць, чаму карова так хутка здохла.

Французскі капіталізм

У вас ёсць дзве каровы. Вы ідзяце страйкаваць, арганізоўваеце беспарадкі і блакуеце дарогі, бо вы хочаце 3 каровы.

Японскі капіталізм

У вас ёсць дзве каровы. Вы робіце рэдызайн кароў, каб яны сталі 1/10 ад памеру звычайнай каровы і вырабляеце ў дваццаць разоў больш малака. Затым вы ствараеце вобраз разумнай каровы і здымаеце мультфільм Cowkimon і прадаеце яго па ўсім свеце.

Нямецкі капіталізм

У вас ёсць дзве каровы. Вы перабудоўваеце іх так, што яны будуць жыць па 100 гадоў, есці раз на месяц і самі даіцца. І канечне, на ферме будзе ідэальны парадак.

Італьянскі капіталізм

У вас ёсць дзве каровы, але вы не ведаеце дзе яны. Вы вырашылі паабедаць.

Расійскі капіталізм

У вас ёсць дзве каровы. Вы лічыце іх і даведаецеся, што ў вас 5 кароў. Вы лічыце зноў і даведаецеся, што ў вас ужо 42 каровы. Вы лічыце зноў і з жахам ўсведамляеце, што ў вас зноў ўсяго 2 каровы. Тады вы адкаркоўваеце другую бутэльку гарэлкі.

Шведскі капіталізм

У вас 5000 кароў. Але ні адна з іх не належыць вам. Вам плацяць за тое, што вы іх доіце.

Кітайскі капіталізм

У вас дзве каровы. У вас ёсць 300 чалавек каб даіць іх. Вы сцвярджаеце, што ў вас ёсць поўная занятасць і высокая прадукцыйнасць працы. Вы арыштоўваеце журналіста, які спрабаваў вас выкрыць і блакуеце ягоны твітар.

 Індыйскі капіталізм

У вас ёсць 2 каровы. Вы пакланяецеся ім.

 Брытанскі капіталізм

У вас ёсць дзве каровы. Яны вар'яткі.

Іракскі капіталізм

Усе думаюць, што ў вас шмат кароў. Вы кажаце ім, што ў вас няма кароў, але яны не вераць вам і бамбяць вашу краіну. У вас да гэтага часу няма кароў, але па меншай меры вы з'яўляецеся часткай дэмакратыі.

Новазеландскі капіталізм

У вас ёсць дзве каровы. Тая, што злева, выглядае даволі сэксуальна.

Аўстралійскі капіталізм

У вас дзве каровы. Бізнес здаецца добрым. Вы зачыняеце офіс і ідзеце святкаваць у бліжэйшы піўны бар.

Беларускі капіталізм

Вы доіце кароваў у калгасе. Старшыня прыпісвае надоі, вы едзеце на «Дажынкі» і атрымоўваеце ключы ад новага дома ў аграгарадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?