Свет1212

Паказаны Першым расійскім каналам фатаздымак з «абстрэлам» «Боінга» ўзялі з інтэрнэт-форуму

Выданне BuzzFeed звязалася з чалавекам, які даслаў у Расійскі саюз інжынераў здымак «атакі» знішчальніка на «Боінг» ва Украіне, які быў паказаны ў эфіры Першага канала. Ён распавёў, што знайшоў здымак на інтэрнэт-форуме і не ўпэўнены ў яго сапраўднасці.

Джордж Білт, які сказаў, што з'яўляецца выпускніком MIT і авіяэкспертам з 26-гадовым стажам, але не прывёў іншых падрабязнасцей сваёй біяграфіі, паведаміў, што ўбачыў даклад РСІ, дзе ў атацы на «Боінг» абвінавачваўся ўкраінскі знішчальнік. Гэтая выснова адпавядала яго уласным здагадкам, і ён прыслаў першаму віцэ-прэзідэнту саюза Івану Андрыеўскаму спасылку на старонку інтэрнэт-форуму, дзе быў апублікаваны здымак. Пры гэтым Білт выразна ўказаў, што пабачыў здымак менавіта там.

Суразмоўца выдання прызнаўся, што засмучаны тым, што кадр быў паказаны на расійскім тэлебачанні і гэта выклікала такі шырокі рэзананс. Білт сказаў, што не валодае дастатковымі ведамі для таго, каб пацвердзіць або абвергнуць сапраўднасць здымка, які даступны ў інтэрнэце з сярэдзіны кастрычніка. Сам па сабе здымак — «не такое ўжо і адкрыццё», сказаў ён.

Здымак, на якім паказана, як знішчальнік атакуе нібыта малайзійскі авіялайнер «Боінг-777», які разбіўся ў Данецкай вобласці Украіны 17 ліпеня, быў паказаны ў праграме Міхаіла Лявонцьева «Однако» напярэдадні ўвечары.

Здымак рэдакцыя Першага канала атрымала ад Расійскага саюза інжынераў, якому яго, у сваю чаргу, 12 лістапада даслаў Джордж Білт. Міхаіл Лявонцьеў распавёў, што журналісты тэлеканала беспаспяхова спрабавалі знайсці Білта, пасля чаго вырашылі апублікаваць кадр без пацверджання сапраўднасці. Пры гэтым тых, хто ўсумніўся ў аўтэнтычнасці здымка, ён назваў «быдлам».

Сам Першы канал у сюжэце ад 15 лiстапада усумніўся ў рэальнасці Джорджа Білта і сапраўднасці здымка.

У прыватнасці, журналісты канала не знайшлі чалавека з такімі імем і прозвішчам сярод выпускнікоў Масачусетсткага тэхналагічнага інстытута (Massachusetts Institute of Technology, MIT) за апошнія чвэрць стагоддзя.

Неўзабаве пасля публікацыі запісу праграмы на сайце Першага канала ў сацсетках пачалі з'яўляцца абскарджанні сапраўднасці здымка.

У прыватнасці, некаторыя блогеры выказалі здагадку, што для вырабу нібыта спадарожнікавага кадра быў выкарыстаны здымак з карт Google двухгадовай даўнасці. Пры гэтым Ілля Варламаў указаў, што ў калажы было выкарыстана фота ваеннага самалёта, падобнага на Су-27, тады як у рэпартажы Першага канала згадваецца МіГ-29. Акрамя таго, прэтэнзіі выклікалі памеры самалётаў адносна памераў наземных аб'ектаў, а таксама несупадзенне з рэальнымі месцам і часам інцыдэнту.

Палітык Аляксей Навальны у сваю чаргу распавёў, што не змог знайсці пацверджанняў навуковай дзейнасці старшыні РСІ Мікалая Каракіна.

Сама арганізацыя, па яго словах, «больш падобная на карпарацыю, чым на прафсаюз», а значная частка яе кіраўнікоў апынулася звязаная з ТАА «інжынірынгавая кампанія 2К».

17 ліпеня ў Данецкай вобласці адбылося крушэнне самалёта «Боінг-777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. На борце лайнера знаходзіліся 298 чалавек, у тым ліку 85 дзяцей і 15 членаў экіпажа. Большасць з іх - грамадзяне Нідэрландаў. Таксама на борце было 43 падданых Малайзіі і 38 аўстралійцаў. Усе яны загінулі.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі9

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў Мядзведзева «былым прэзідэнтам-няўдачнікам» і параіў сачыць за словамі7

У Беларусі смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць5

«Трэба раздзяліць адукацыю і беларусізацыю». Нечаканая прапанова гісторыка Цімоха Акудовіча29

Мінчук купіў на аўкцыёне кватэру з пенсіянеркай, якая два гады наадрэз адмаўляецца высяляцца11

Кветкі, мурал і тысячы прыхільнікаў. Як прайшло развітанне з Озі Осбарнам у яго родным Бірмінгеме

Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў8

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа2

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць3

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі9

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць