Механічную фігуру прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна прадалі на аўкцыёне Blecker ў Кёльне ўсяго за 35 тысяч еўра. Аб гэтым паведамляецца на сайце аўкцыёну.

Пачатковы кошт лота быў 18 тысяч еўра. Імя пакупніка не названае.

Фігурку, вышынёй у 51 сантыметр, стварыў знакаміты швейцарскі майстар Крысціян Бейі, які спецыялізуецца на стварэнні дарагіх цацак.

Для параўнання: за фігурку юнака, які грае на флейце і на выраб якой майстар выдаткаваў каля 15 тысяч гадзін, заплацілі больш за 6 мільёнаў даляраў.

У кастрычніку брытанскае выданне The Independent са спасылкай на Moscow Times паведамляла, што за ляльку могуць заплаціць некалькі мільёнаў даляраў.

Пуцін сядзіць за сталом і пад музыку вальса з «Джазавай сюіты» Шастаковіча падпісвае дагавор аб далучэнні да Расійскай Федэрацыі Рэспублікі Крым. Механічны Пуцін круціць галавой, у яго шкляныя вочы, ён апрануты ў класічны чорны касцюм і падпісвае паперу гусіным пяром.

У анатацыі, прадстаўленай аўкцыённым домам, сказана, што «правая рука Пуціна рэалістычна рухаецца па паперы». «Падпісаўшы» дагавор, Пуцін «задаволена» ківае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?