З 90‑годдзем з дня ўтварэння органаў дзяржаўнай бяспекі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў іх ваеннаслужачых, супрацоўнікаў і ветэранаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

У віншаванні гаворыцца: «Гісторыя Камітэта дзяржаўнай бяспекі — гераічны летапіс самаадданага і самаахвярнага служэння Айчыне многіх пакаленняў лепшых сыноў і дачок Радзімы». Адзначаецца, што сёння на пярэднім рубяжы абароны незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, яе канстытуцыйнага ладу і эканамічных інтарэсаў нясуць службу верныя прадаўжальнікі лепшых традыцый старэйшых пакаленняў супрацоўнікоў дзяржбяспекі. Ім «даверана ўмацоўваць нацыянальную бяспеку, абараняць сваю краіну ад сучасных выклікаў і пагроз, якія зыходзяць ад міжнароднага тэрарызму, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцці, дэструктыўных дзеянняў замежных спецслужбаў», падкрэсліваецца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць, што супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі будуць з гонарам выконваць ускладзеныя на іх задачы, аддаваць усе сілы для працвітання Беларусі.

БЕЛТА

Глядзі яшчэ
Як засноўвалі ЧК: адразу тэрор і расстрэлы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0