20.12.2007 / 16:26

Чаргінец адсудзіў 51 мільён рублёў 6

Паводле рашэння Першамайскага суда Менска газэта "Новы час" мусіць выплаціць дэпутату Савету Рэспублікі Мікалаю Чаргінцу 50 млн. рублёў, журналіст Аляксандр Тамковіч — 1 млн. рублёў.

Паводле рашэння Першамайскага суда Мінска прыватнае прадпрыемства «Час навінаў» мусіць выплаціць дэпутату Савету Рэспублікі Мікалаю Чаргінцу 50 млн. рублёў, журналіст Аляксандр Тамковіч — 1 млн. рублёў.

Таксама газета «Новы час» павінна апублікаваць абвяржэнне артыкула пра Мікалая Чаргінца на тым жа месцы і тым жа шрыфтам.

Нагадаем, Мікалай Чаргінец лічыць, што журналіст Аляксандр Тамковіч у сваім артыкуле «Генерал‑сенатар Чаргінец», апублікаваным у газеце «Новы час», абразіў яго гонар і годнасць. Суд прызнаў гэты іск справядлівым.

Але спачатку Чаргінец запатрабаваў у якасці маральнай кампенсацыі спагнаць з рэдакцыі 500 мільёнаў рублёў, а з Аляксандра Тамковіча 100 мільёнаў. А таксама арыштаваць рахунак прадпрыемства «Время новостей», якое выдае газету. Учора дэпутат‑пісьменнік знізіў суму кампенсацыі да 50 і 5 мільёнаў рублёў адпаведна.

Радыё Рацыя

0
omu / Адказаць
20.12.2007 / 16:32
Герой!
0
грыша / Адказаць
20.12.2007 / 16:48
спадзяемся што гонар і годнасць Г.чаргінца у наступны раз будзе каштаваць яшчэ танней...і у рэшце будзе каштаваць столькі, сколькі і каштуе - 00......
0
pan Brudas / Адказаць
20.12.2007 / 17:16
Генералу не было за што медаль, што Бульбашы ўзнагародзіў, адзначыць. А зараз можа і іншых чекістаў паклікаць, і нават найлепшых паліцыянтаў.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру