Народнае веча пройдзе ў Кіеве з нагоды гадавіны пачатку падзей на Майдане Незалежнасці 21 лістапада.

Пра гэта сказаў міністр культуры Яўген Нішчук на брыфінгу.

«На Майдане Незалежнасці з 18:00 да 20:00 (з 19:00 да 21:00 па Мінску) будзе праходзіць Народнае веча, а таксама творчая праграма «Песні свабоды», — заявіў ён.

Памятныя мерапрыемствы пачнуцца з ускладання кветак да крыжа Герояў Нябеснай сотні на вуліцы Інстытуцкай у Кіеве.

З 16:00 да 17:00 запланаваны марш з Міхайлаўскай плошчы да Майдана Незалежнасці членаў самаабароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?