17.11.2014 / 16:41

На Магілёўшчыне давялося ратаваць янота ФОТА 5

Звярок праваліўся ў калодзеж.

Як паведамілі ў МНС, незвычайнае здарэнне адбылося ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Янот праваліўся ў стары калодзеж на закінутай ферме. Яго жаласлівыя стогны пачуў ратавальнік Іван Казак, які праходзіў побач. Ён і знайшоў звярка, які не мог сам выбрацца са дна калодзежа. Ратавальнік змайстраваў лесвіцу з дошчачак і спусціў яе яноту.

Раніцай, калі Іван Казак здаў змену і вярнуўся да калодзежа, звярок так і сядзеў на дне: не сцяміў, каб па самаробнай лесвіцы вылезці. Давялося спускацца за ім. Калі янота паднялі наверх, той даў лататы.

КМ

0
0 / Адказаць
17.11.2014 / 16:47
Не янота, а янотападобную сабаку. Яноты ў нас не жывуць у прыродзе.
0
quechua / Адказаць
17.11.2014 / 16:52
гэта не янот, а янотападобны сабака. яноты (з Амерыкі), здаецца, ў нас не прыжыліся - і дзякуй богу! янотападобныя сабакі - наадварот - прыжыліся і адны з самых шкодных інтрадуцэнтаў, а паходзяць з Далёкага Ўсходу Расеі.
0
Нацi / Адказаць
17.11.2014 / 17:30
Іван Казак-Вы замечательный человек!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру