Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» апублікаў заяву наконт сённяшняй інфармацыі аб Кангрэсе дэмакратычных сіл.

1. 17 лістапада прадстаўнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Партыі БНФ, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Руху «За Свабоду» падпісалі праект працэдуры, паводле якой можа быць праведзены кангрэс дэмакратычных сіл.

2. На сустрэчы прадстаўнікі ўсіх сямі дэмсілаў (разам з Аб’яднанай грамадзянскай партыяй і Беларускай партыяй левых «Справядлівы свет»), якія ўдзельнаюць у кансультацыях, дамовіліся да 1 снежня 2014 года чакаць вызначэння пазіцый АГП і «Справядлівага свету» і да гэтага рашэнне не рэалізоўваць і не публікаваць.

3. Паводле агульнай дамоўленасці, рашэнне аб рэалізацыі працэдуры прымаецца мінімум шасцю структурамі з сямі (кансэнсус мінус 1). На сённяшні дзень толькі ў такім фармаце беларускія хрысціянскія дэмакраты гатовы ўдзельнічаць у Кангрэсе. Удакладняем: меркаваны час Кангрэсу ў падпісаным праекце працэдуры – сакавік, а не травень 2015 года.

4. Лічым інсінуацыі на тэму правядзення Кангрэсу да прыняцця канчатковага рашэння заўчаснымі.