Украіна запрашае Расію да перамоваў на нейтральнай тэрыторыі для дээскалацыі сітуацыі на зсходзе краіны.

Пра гэта заявіў прэм'ер Украіны Арсень Яцанюк ў аўторак на супольнай прэс-канферэнцыі з прэм'еркай Нарвегіі Эрнай Сольбэрг, перадаюць украінскія СМІ.

«Мы запрашаем Расійскую Федэрацыю для правядзення сур'ёзных перамоваў на нейтральнай тэрыторыі», — заявіў Яцанюк.

«У гэтым нам дапамагаюць ЗША і краіны ЕС», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0