Візіт дырэктара дэпартамента Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы замежных дзеянняў Гунара Віганда чакаецца ў Беларусі «ў самы бліжэйшы час». Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Аднак лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька з упэўненасцю заяўляе, што Віганд ужо ў Беларусі.

«Гэта я пацвярджаю як факт. Інфармацыя з надзейных крыніц. Можаце мяне пераправерыць і накіраваць запыт у прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі. Я думаю, што ён будзе сустракацца за зачыненымі дзвярыма з прадстаўнікамі ўлады, і яны, напэўна, адабралі нейкіх найбольш перспектыўных і прывабных прадстаўнікоў недзяржаўнага сектара», — заявіў Лябедзька.

У сваю чаргу, Дзмітрый Мірончык параіў сачыць за навінамі на сайце МЗС.

«Як толькі з’явіцца нейкая інфармацыя, мы дадзім яе на сайце ў самыя хуткія тэрміны», — сказаў ён.

У сваю чаргу, у прадстаўніцтве ЕС у Беларусі, візіт Віганда і не абверглі, і не пацвердзілі: «Дакладнай інфармацыі ў нас цяпер няма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?