18.11.2014 / 16:24

У Беларусі плануецца абавязкова падключаць паслугу СМС-апавяшчэння трымальнікам плацежных картак 4

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Дубкоў.

Такія змяненні плануецца ўнесці ў інструкцыю аб парадку правядзення аперацый з банкаўскімі плацежнымі карткамі.

Сяргей Дубкоў удакладніў, што паслуга СМС-апавяшчэння будзе платнай. Кліент пры жаданні зможа ад яе адмовіцца. Для гэтага ў аддзяленні банка трэба будзе аформіць адпаведную заяву.

Пазіцыя Нацбанка такая, каб СМС-апавяшчэнне падключалася ўсім трымальнікам плацежных картак, а не толькі па новазаключаных пагадненнях. «Калі кліент прымае рашэнне, што яму гэта паслуга не патрэбна, гэта яго суверэннае права. Але суверэннае права банка ў рамках нулявой адказнасці — прапісаць у лакальных дакументах, што гэта з'яўляецца стрымальным фактарам па выплаце адпаведных сродкаў», — падкрэсліў Сяргей Дубкоў.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці кампенсуюць кліенту-адказніку грошы, якія зніклі з рахунку, Сяргей Дубкоў адзначыў, што пытанне аб кампенсацыі будзе вырашацца ў індывідуальным парадку. Але банкі загадзя абвясцяць такіх кліентаў аб правілах гульні.

Акрамя таго, дакумент адмяняе неабходнасць выдаваць кліенту папяровы карт-чэк. «Калі кліенту гэты чэк неабходны, то арганізацыя гандлю і сэрвісу павінна яго прадаставіць, калі не, то яго можна не выдаваць», — растлумачыў Сяргей Дубкоў. Карт-чэк дубліруе касавы чэк і ў большасці выпадкаў тут жа адпраўляецца ва ўрну. Такім чынам Нацбанк плануе скараціць выдаткі на арганізацыю безнаяўных плацяжоў.

0
ЮРАСЬ / Адказаць
18.11.2014 / 17:32
А пра што маецца апавяшчаць? Не зразумеў(
0
P.S.KOLTSOV / Адказаць
18.11.2014 / 21:36
Согласно одной из статей,закона о защите прав потребителей-платная услуга,не может быть навязана потребителю.Хотя,какие законы в этой стране?
0
skepsus / Адказаць
19.11.2014 / 12:59
Паспрабаваў я гэта: "ва ўрну" - вымавіць услых, дык нічога не атрымалася. Першы раз бачу, каб у нескладовае стаяла пад націскам...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру