18.11.2014 / 16:30

У Бабруйску за хабар затрыманы чыноўнікі 1

Падазраюцца начальнік упраўлення гандлю гарвыканкама і яго намеснік.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, чыноўнікі па папярэдняй змове з кастрычніка 2013 года па лістапад 2014 года сістэматычна атрымлівалі незаконныя грашовыя ўзнагароды за спрыяльнае вырашэнне пытання аб непрыцягненні дырэктара аднаго з прыватных прадпрыемстваў да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб гандлі. Усяго за гэты час падазроныя атрымалі 2.400 долараў ЗША. 

«У выніку праведзенага ў рабочым кабінеце аднаго з падазраваных ператрусу выяўлены і канфіскаваны грашовыя сродкі, дакументы, запісныя кніжкі. Па гэтых аб'ектах прызначаныя генатыпаскапічная і крыміналістычная экспертызы», — расказала Салянюк. 

Дзеянні падазраваных кваліфікаваныя паводле часткі 2 артыкула 430 (атрыманне хабару па папярэдняй змове) Крымінальнага кодэкса.

0
колькi вяроуцы ня вiцца / Адказаць
18.11.2014 / 19:39
папалiся каткi чынушы п.....я , а колькi iх на волi жыруе....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру