Паводле пастановы Міністэрства аховы здароўя, якое набыло моц 19 кастрычніка, рэцэпты на лекавыя сродкі, рэалізаваныя за поўны кошт, павінны заставацца ў аптэцы. Гэта для хранічных хворых азначае дадатковыя паходы да ўрача, а для медыкаў — дадатковую нагрузку. На льготныя лекі рэцэпты заставаліся ў фармацэўта і раней. 

Жылевіч адзначыла, што на перыферыі «ўсё адрэгулявана».

«Чалавек выпісаў лекі, купіў, здаў рэцэпт, — расказала яна аб тым, як працэс арганізаваны ў рэгіёнах. — Каб не дапусціць ажыятажу, да выпіскі рэцэптаў далучылі спецыялістаў даўрачэбных кабінетаў, памочнікаў урача. Паводле электронных запісаў, калі пацыент не можа запісацца да ўрача сёння на сёння, то на заўтра — без праблем. У сельскай мясцовасці ў ФАПах паводле зацверджанага спісу ёсць шэраг лекавых сродкаў, таксама фельчары прывозяць лекі пажылым пацыентам па рэцэптах». 

Разам з тым Жылевіч канстатавала, што пацыенты ў гарадах звяртаюцца ў Міністэрства аховы зароўя са скаргамі на праблемы, звязаныя з новай сістэмай выпіскі рэцэптаў. «Мне па гэтым пытанні тэлефануюць штодня, — сказала Жылевіч. —

Людзі кажуць, што не ведаюць, як атрымаць рэцэпт. Тым часам многія і не спрабавалі звяртацца ў медустанову». 

Жылевіч адзначыла, што ў пералік безрэцэптурнага водпуску лекаў кардыялагічнай групы ўваходзяць усе прэпараты за выключэннем антыарытмічных і адной групы блакатараў. Усе астатнія 18 груп прэпаратаў адпускаюцца без рэцэптаў. Таксама без рэцэптаў прадаюцца тры антыбіётыкі. «Антыбіётыкі другога і трэцяга пакаленняў ніколі не будуць у безрэцэптурным спісе прэпаратаў. Нідзе ў свеце антыбіётыкі без рэцэпту не прадаюцца, і мы будзем ісці па гэтым шляху. Гэта пытанне адрэгулюецца». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?