«Яны не зняважыць нас хочуць, яны хочуць нас падпарадкаваць. Хочуць за наш кошт вырашаць свае праблемы, хочуць падпарадкаваць нас свайму ўплыву. Ніколі нікому гэта ў гісторыі ў дачыненні да Расеі не ўдавалася і нікому не ўдасца», — сказаў Пуцін, каментуючы выказванне аднаго з удзельнікаў «Форуму дзеянняў» Аб'яднанага народнага фронту аб тым, што ЗША жадаюць зняважыць Расію.

Аб'яднаны народны фронт — парасонавая арганізацыя прыхільнікаў Пуціна. Яна была створана, калі стала ясна, што партыя «Адзіная Расія» ў народзе непапулярная.

Пуцін таксама звінаваціў ЗША ў падпарадкаванні свайму ўплыву саюзнікаў, «ці, як у нас лаяліся мовай плаката, «сваіх сатэлітаў».

«І вось гэта атрымліваецца, бо, на жаль, многія з іх саюзнікаў у шкоду ўласным нацыянальным інтарэсам спрабуюць абараніць чужыя нацыянальныя інтарэсы па незразумелых падставах і з незразумелай перспектывай», — сказаў Пуцін.

Расія два з паловай стагоддзя была ў залежнасці ад мангольскай арды. У XVII ст. Маскву захапілі беларуска-польскія войскі, а баяры паклікалі на царства каралевіча Уладзіслава Вазу. Аднак пасля захопу Урала і Сібіры з іх прыроднымі багаццямі сфарміраваўся нацыяналістычны міф пра непераможнасць і ўнікальнасць расійскага народа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?