«Дастаткова дзіўная сытуацыя з прыездам досыць высокага эўрапейскага чыноўніка. Чамусьці ўсё трымаецца ў таямніцы. Наколькі мне вядома з маіх вартых даверу крыніцаў, спадар Віганд сёньня сустракаецца з асобнымі прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці. Аднак ні Нацыянальная плятформа, якая існуе ў межах Форуму грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняга партнэрства», ні прадстаўнікі праекту «Рэфорум», які зьвязаны з падтрымкай «Эўрапейскага дыялёгу па мадэрнізацыі» «Ўсходняга партнэрства» на гэтую сустрэчу не запрошаны. А такія структуры, дачынныя да ініцыятываў «Усходняга партнэрства», павінны быць на падобных сустрэчах, і іх пазыцыя павінна ўлічвацца на тых перамовах, якія будзе весьці Гунар Віганд з кіраўніцтвам Беларусі.

Да таго ж, на сустрэчы спадара Віганда з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці будзе весьціся абмеркаваньне такіх крыху дзіўных пытаньняў, як, да прыкладу, пэнсійная рэформа, дыспрапорцыя разьвіцьця беларускіх рэгіёнаў, Балёнскі працэс. Ніякага абмеркаваньня сытуацыі з правамі чалавека, палітычнай сытуацыі, наколькі мне вядома, там няма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?