На Данбасе дзейнічае спецпадраздзяленне галоўнага разведвальнага ўпраўлення «Вымпел» — яму пастаўлена задача ліквідаваць верхаводаў баевікоў, якія не выконваюць загады Крамля.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка сёння на брыфінгу ў Кіеве.

Паводле яго слоў, некалькі тыдняў таму на тэрыторыю Украіны, а менавіта ў Данецкую вобласць прыбыў спецназ ГРУ генштаба ўзброеных сіл Расіі пад назвай «Вымпел».

«Ён займаецца ліквідацыяй верхаводаў баевікоў, якія не выконваюць тыя рашэнні, якія паступаюць з Крамля», — дадаў Лысенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?